Home » Навiны » “Баль! Баль! Баль!”

“Баль! Баль! Баль!”

Традыцыйна на веснавых канікулах гімназісты прымаюць удзел у раённым мерапрыемстве “Баль! Баль! Баль!”. На гэты раз выступленне было па матывах аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.

“У падзеях мінулага – нашы  карані. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады” У. Караткевіч.

Падзеі адбываюцца на Беларусі ў канцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя. Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, збіраючы народныя легенды, трапляе ў глухі, закінуты маёнтак Балотныя Яліны, уладальніцай якога была маладая дзяўчына Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага роду.

Як шчыры патрыёт роднай зямлі, як высакародная,  дапытлівая натура  выступае Андрэй Беларэцкі. Ён, навуковец, інтэлігент, пачынае ўсведамляць сваю нацыянальную прыналежнасць і сацыяльнае  прызначэнне ў той  час, калі панавалі прыгнёт, несправядлівасць і дэспатызм, з трывогай і болем думае  пра трагічны лёс свайго народа. Шляхцюкі з’язджаюцца на баль у Балотныя Яліны з прычыны паўналецця гаспадыні. На балі Беларэцкі пазнаёміўся з Дубатоўкам, які прыкінуўся  спагадлівым чалавекам, і са Свеціловічам, чалавекам,  духоўна блізкім яму.

І, як заўсёды, не абыходзіцца без самага ўзнёслага пачуцця  – кахання.  Яно раскрывае багаты свет нашых герояў.

Вельмі сур’ёзна вучні 10-х класаў рыхтаваліся да выступлення. І, сапраўды, яно атрымалася цудоўным! З захапленнем гледачы сачылі за нашымі юнымі артыстамі. У зале адчувалася, што не было ніводнага абыякавага чалавека! Дзеці змаглі цудоўна перадаць ідэю гэтага твора. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто меў дачыненне да падрыхтоўкі балю. А гэта Волчанка Алена Іванаўна, Цімашэнка Святлана Францаўна, Асадчая Ірына Ігараўна, Мілеўская Інеса Георгіеўна, Хацкевіч Аксана Яўгеньеўна, Ліхачова Кацярына Дзмітрыеўна, Дубоўская Вольга Аляксандраўна, Новік Алена Аляксандраўна, Саўчанка Кацярына Алегаўна, Чайбекава Вольга Леанідаўна, Ахрэм Таццяна Адасьеўна. І, безумоўна, адчувалася падтрымка дырэктара гмназіі Паўхлеб Людмілы Станіславаўны.

Самыя шчырыя словы захаплення мы выказваем галоўным героям: Мішук Валерыі, Верамеенку Арцёму, Кадлубовічу Сямёну, Давыдаву Уладзіславу. А таксама ўсім вучням, якія былі ўдзельнікамі балю: Марозу Раману, Лагуновіч Дар’і, Ліхімовічу Яўгену, Цвірбут Алесі, Хаменка Анастасіі, Гаркун Яне, Малайчук Дар’і, Гаўрылавай  Вераніцы, Серапінай Марыне, Мардзіловічу Аляксею, Хрыстафораву Ягору, Бажэнка Глебу, Пякарчык Марыі.

Вялікі дзякуй  і вучаніцы 3 класа Шаклеінай Соф’і.

Хочацца верыць, што ўдзел у гэтым мерапрыемстве дапамог вучням бліжэй далучыцца да мінулага нашага народа.

Кіраўнік тэатра Волчанка А.І.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь