Home » Навiны » Дзень навукі

Дзень навукі

21 сакавіка ў гімназіі прайшоў Дзень навукі. Правядзенне Дзён навукі стала добрай традыцыяй у нашай гімназіі. Гэта сапраўднае свята для ўсіх педагогаў і навучэнцаў, і праходзіць гэты дзень незвычайна. Ён праводзіцца з мэтай папулярызацыі дасягненняў беларускай і сусветнай навукі, фарміравання цікавасці да навуковага пошуку ў навучэнцаў, імкнення да павышэння свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню.  Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў з’яўляюцца практычна ўсе навучэнцы, уключаючы навучэнцаў пачатковай школы.
У рамках Дня навукі 21 сакавіка для вучняў 2-3 класаў былі арганізаваны інтэрактыўныя заняткі «Адчыняем дзверы ў свет навуковай магіі», на якіх старшакласнікі паказалі малодшым школьнікам вопыты па хіміі, фізіцы і біялогіі.

Упершыню ў нашай гімназіі ў рэкрэацыі другога паверха на перапынках усе жадаючыя, нягледзячы на ўзрост, маглі прыняць удзел у Робафутболе. *(RoboCup – міжнародныя спаборніцтвы сярод робатаў, першыя з якіх прайшлі ў 1996 годзе. !!!! Мэтай з’яўляецца стварэнне аўтаномных робатаў-футбалістаў для садзейнічання навуковым даследаванням у вобласці штучнага інтэлекту.) Нашы вучні робяць першыя крокі у стварэнні робатаў, але цікавасць   да гэтага напрамку вялікая.

Конкурс постарных дакладаў для вучняў 5-8 класаў стаў добрай традыцыяй. Другі год запар мы прысвячаем гэты конкурс роднай Дзяржыншчыне. І калі ў мінулым годзе мы даведаліся многа новага пра знакамітых людзей і цікавыя мясціны нашага краю, то ў гэтым годзе агульнай тэмай конкурсу сталі прадпрыемствы Дзяржыншчыны. Вучні пабывалі на завочных экскурсіях на такіх вядомых прадпрыемствах  як “МАВ”, ” ЭЛІЗ”, “Штадлер”, “ІТА”…. Ацэньвалі дакладчыкаў -ўдзельнікау конкурсу- вучні 5-8 класаў, якія даведаліся шмат цікавых фактаў пра прамысловасць нашага рэгіёна.

Да традыцыйнай навукова – практычнай канферэнцыі старшакласнікаў далучылася “Малая Акадэмія Навук” для вучняў 3-4 класаў.

Падчас навукова – практычнай канферэнцыі прайшлі пасяджэнні ў 4 секцыях, на якіх былі заслуханы 29 дакладаў, а клуб “Інтэлект” запрасіў усіх жадаючых на STEAM-праект “Матэматычны арт-музей”.

У рамках Дня навукі традыцыйна прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне навучэнцаў падзякамі і грашовымі прэміямі за дасягненні ў алімпіядным руху і навукова-даследчай дзейнасці, а настаўнікаў – памятнымі медалямі “Starmaker”.

Разам са старшынёй навуковага таварыства “Эрудыт” гімназіі Дораш Анастасяей  гімназісты  далі клятву на вернасць навуцы:
Мы, навучэнцы гімназіі г.Дзяржынска, з’яўляючыся членамі гімназічнага навуковага таварыства “Эрудыт”, клянемся:
1. заўсёды спрабаваць пракрасціся ў сутнасць навакольнага свету;
Хорам: Клянёмся!
2. вучыцца чэрпаць сілу духу ў тым светлым і вечным, што стварыла чалавечая культура;
Хорам: Клянёмся!
4. высока несці гонар нашай гімназіі;
Хорам: Клянёмся!
5. сваімі ведамі і поспехамі ўмацоўваць яе пазіцыі ў горадзе і за яго межамі;
Хорам: Клянёмся!
6. авалодваць вучэбнымі прадметамі з пастаяннай упартасцю;
Хорам: Клянёмся!
7. штурмаваць чытальныя залы бібліятэк, сайты сеткі Інтэрнэт.
Хорам: Клянёмся!

Кіраўнікі і члены клубаў падвялі вынікі канферэнцыі.

Непаўторны каларыт свята стварылі творчыя музычныя калектывы.

 


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь