Home » Навiны » “Вясновы настрой”

“Вясновы настрой”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 23 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 3Г, 3М класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў “Два агні”; навучэнцы 7-х класаў – абласных спаборніцтваў па баскетболе (у складзе каманды раёна). Прайшла падрыхтоўка каманды навучэнцаў пачатковых класаў да раённай спартландыі. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; пасяджэнне клуба “Кліа”; падрыхтоўка да конкурсу “Міс гімназіі-2019”; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Інтэлектуальныя гульні”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Паэты Дзяржыншчыны” (да Сусветнага дня паэзіі (21.03)), “І будзе жыць Хатынь” (да Дня знішчэння вёскі (22.03.1943)), “Давайце будзем берагчы ПЛАНЕТУ!” (да Дня Зямлі (20.03), Міжнароднага дня лясоў (21.03) і Сусветнага дня водных рэсурсаў (22.03)),  “Новыя кнігі” і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 3Г класа сталі ўдзельнікамі літаратурнага брэйн-рынга; навучэнцы 3В класа – падрыхтоўкі да раённага конкурсу тэатралізаваных пастановак; навучэнцы 10-х класаў – падрыхтоўкі да раённага творчага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”; навучэнкі 8-10 класаў – пятага прафарыентацыйнага мітапа “ProGirls”; актывісты піянерскай дружыны гімназіі – у занальнага (абласнога) этапу рэспубліканскага конкурсу сярод лідараў ГА “БРПА” “Супертройка” (вынік удзелу – 2 месца!); выхаванцы гуртка “Спартыўнае арыенціраванне” – раённага першынства па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах (на базе РЦТіК).

На базе гімназіі прайшоў раённы фестываль гульняў КВЗ “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім!”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь