Home » Навiны » Падведзены вынікі конкурсу на лепшы постарны даклад сярод вучняў 5-8 класаў

Падведзены вынікі конкурсу на лепшы постарны даклад сярод вучняў 5-8 класаў

Конкурс на лепшы постарны даклад сярод вучняў 5-8 класаў стаў часткай традыцыйнага Дня Навукі ў гімназіі. Тэмы, якія асвятляюць вучні ў сваіх дакладах, вельмі разнастайныя,  але аб’яднаны адной ідэяй.
У 2014 годзе гэта быў конкурс на лепшы постарны даклад па тэме «Навукоўцы Беларусі”.
У 2015 годзе вучні даследвалі самыя яркія дасягненні і адкрыцці XX стагоддзя.
У 2016 годзе конкурс быў прысвечаны Дзеячам культуры Беларусі.
Тэмай конкурсу ў 2017 годзе сталі словы «Сапраўдны навуковец – гэта летуценнік…”
У 2018 годзе адбыўся конкурс на лепшы постарны даклад «Мая Дзяржыншчына, табою ганаруся!”
Другі год запар мы прысвячаем конкурс на лепшы постарны даклад роднай Дзяржыншчыне. І калі ў мінулым годзе мы даведаліся многа новага пра знакамітых людзей і цікавыя мясціны нашага краю, то ў гэтым годзе агульнай тэмай конкурсу сталі прадпрыемствы Дзяржыншчыны. Вучні пабывалі на завочных экскурсіях на такіх вядомых прадпрыемствах як “МАВ”, ” ЭЛІЗ”, “Штадлер”, “ІТА”…. Ацэньвалі дакладчыкаў -ўдзельнікау конкурсу вучні 5-8 класаў, якія даведаліся шмат цікавых фактаў пра прамысловасць нашага рэгіёна.
Падводзім вынікі конкурсу!

Сярод 5-6 класаў максімальную колькасць балаў набралі 5 “Б” клас, 5 “М” клас, 6 “А” клас, 6 “Б” клас, 6 “В” клас. Трэба адзначыць, што вучні  амаль усіх 5-6 класаў праявілі вынаходлівасць і выкарысталі магчымасць зарабіць дадатковыя балы, азнаёміўшы з інфармацыяй старшакласнікаў. Такім чынам, табліца балаў выглядае так:

Клас Асноўныя балы
(max – 80 балаў)
Дадатковыя балы Агульны лік
5 “А” 79 30* 129
5 “Б” 80    
5 “В” 67    
5 “М” 80 10* 90
6 “А” 80 20* 100
6 “Б” 80 10* 90
6 “В” 80    
6 “М” 76 10* 86
7 “А” 80    
7 “Б” 80    
7 “В” 76    
7 “М” 77 9* 86
8 “А” 79    
8 “Б” 67    
8 “В” 76    
8 “М” 80    

Пераможцамі сталі класы, якія набралі максімальныя 80 асноўных балаў: 5 “Б”, 5 “М”, 6 “А”, 6 “Б”, 6 “В”, 7 “А”, 7 “Б”, 8 “М”, а таксама класы, якія палепшылі свой вынік дзякуючы ініцыятыўнасці: 5 “А”, 6 “М” і 7 “М”.
Віншуем калектывы класаў –пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў і перамог!

 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь