Home » Навiны » “Насустрач новым адкрыццям!”

“Насустрач новым адкрыццям!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 6 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3А, 3Б класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет, навучэнцы 7-х класаў – спаборніцтваў па футболе; навучэнцы і бацькі 1А класа – спартландыі “Вясновыя старты”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; пасяджэнне клуба “Крынічка”; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Города-побратимы Минщины и Подмосковья” (да дня Яднання народаў Беларусі і Расіі (02.04); “Пісьменнікі-юбіляры” (да 210-годдзя М. Гогаля (01.04.1809)), “Гэта – цікава!” і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 1Б класа сталі ўдзельнікамі віктарыны “Па старонках любімых казак”; навучэнцы 5-х класаў – дзелавой гульні “У сяброўстве – сіла”; навучэнцы 6-х класаў – інтэлектуальнага турніра (вынікі гульні – наступныя: 1 месца – 6Б, 2 месца – 6М, 3 месца – 6А, 4 месца – 6В); выхаванцы клуба юных інспектараў дарожнага руху – падрыхтоўкі да раённага злёту-конкурсу атрадаў ЮІР.
На базе гімназіі прайшла рэгіянальная канферэнця «ПроSTEM» для педагогаў Дзяржынскага раёна.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь