Home » Навiны » “Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

“Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 13 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3, 7, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у межах якога прайшлі: спартыўныя эстафеты для 3В, 3Г класаў, вясенні крос (1000 м, бег) для 7 класаў, турнір па валейболе для 8 класаў, спаборніцтвы па футболе для 9 класаў і турнір па баскетболе для 10 класаў. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пасябруй са спортам” – агляд кніг, падбор матэрыялу “Давайте будем беречь Планету!” (да Дня экалагічных ведаў (15.04)), “Зоркі глядзяць на нас” (да Сусветнага дня авіацыі і касманаўтыкі (12.04)), “Яны былі на той вайне” (да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцэнтрацыйных лагераў) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 1В, 1М класаў сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы “Касманаўтам быць хачу”; навучэнцы 5-х класаў – інтэлектуальнага турніра; навучэнцы 10-х класаў – музычнай гасцёўні “Where the waves of music bring me to” (клуб “X-Stream”); выхаванцы гурткоў па вывучэнні польскай мовы – творчага агляду-конкурсу аматараў паэзіі “Польскія паэты дзецям”; выхаванцы клуба юных інспектараў дарожнага руху – падрыхтоўкі да раённага злёту-конкурсу атрадаў ЮІР; выхаванцы РЦ “Школа выхавання праз мастацтва” – творчай сустрэчы з прадстаўнікамі абласнога РЦ на базе ДУА “СШ № 8 г.Слоніма”.
На базе нашай гімназіі таксама прайшоў працоўны дэсант у межах раённага суботніка, рэпетэцыйнае тэсціраванне па вучэбных прадметах і дыстанцыйная алімпіяда па матэматыцы. Педагог-арганізатар Нарэйка Д.Р. прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-арганізатараў (на базе СШ № 4 г.Дзяржынска).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь