Home » Навiны » “Вясновы калейдаскоп”

“Вясновы калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 20 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3, 6, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна”: спаборніцтваў па футболе (6 кл.), спартыўных эстафет (3 кл.), турніру па валейболе (9 кл.) і майстар-класа па баскетболе (10 кл.). Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, Гурток “Lingwista” Miłośniki języka polskiego” “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі”, “Мінулае і сучаснасць нашых сяброў”, “Да 75-годдзя вызвалення Беларусі” і інш. Навучэнцам 4-х класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Краіна замкаў” (да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18.04)), а навучэнцам 5-х класаў – краязнаўчай гадзіны “Мая малая Радзіма”.
У гімназічную суботу навучэнцы 1А класа сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў г. Мінск з наведваннем Лялечнага тэатра; навучэнцы 3Б і 3М класаў – літаратурнай кампазіцыі “Рэха Чарнобыльскай катастрофы”; навучэнцы 6-х класаў – інтэрактыўнай гульні “Дзеці і грошы”; навучэнцы 7-х класаў – інтэлектуальнага турніру (вынікі наступныя: 1 месца – 7А; 2 месца – 7Б; 3 месца – 7М; 4 месца – 7В); навучэнцы 8-х класаў – пазнавальнай гульні “Лучше знать, чем догадываться”; навучэнцы 9-х класаў – занятка-трэнінга “Як пераадолець стрэс пад час экзамену”; выхаванцы клуба “Гармонія” – вучэбна-забаўляльнай гадзіны “Танцуем лаціна”; педагогі гімназіі – працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі гімназіі ў межах рэспубліканскага суботніка.
На базе нашай гімназіі таксама прайшоў раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, па выніках якога каманда ЮІР гімназіі “Навігатар” заняла 1 месца. Віншуем!
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь