Home » Навiны » “Cуботні настрой”

“Cуботні настрой”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 27 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 2, 5, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна”: сілавога шматбор’я (5 кл.), спартыўных эстафет (2 кл.), турніру па валейболе (8 кл.) і майстар-класа па баскетболе (9-10 кл.). У другой палове гімназічнай суботы ўсе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у рухомых гульнях пад дэвізам “Працуем! Спаборнічаем! Перамагаем!”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Lingwista” Miłośniki języka polskiego” “ABC”  і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі”, “Мы і наша Зямля” (да Сусветнага дня Зямлі (22.04)), “Чорная быль” і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 2Б, 2М класаў сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы “Астравок бяспекі”; выхаванцы клуба “X-Stream” – тэматычнай майстэрні “The Magic of Spring”; навучэнцы 7-х класаў –беларускай гасцёўні “Сцэна “Брэнд”; навучэнцы 8-х класаў – інтэлектуальнага турніру; навучэнцы 9Б класа – экскурсіі ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей; актывісты ПА ГА “БРСМ” (з ліку навучэнцаў 10-х класаў) – раённай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Літавец”; выхаванцы гімназічнага клуба ЮІР – абласнога злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху (на базе НДЦ “Зубраня”).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь