Home » Навiны » Мы – нашчадкі твае, Перамога!..

Мы – нашчадкі твае, Перамога!..

9 мая навучэнцы, бацькі, педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 74-ай гадавіны Вялікай Перамогі.
Кіраўніцтва гімназіі, педагогі, навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу, мітынгу, а затым – ва ўрачыстым шэсці на Брацкія могілкі.
Калона гімназіі была ўпрыгожана сцягамі, кветкамі, зоркамі, паветранымі шарамі блакітнага і белага колераў, галубамі, іншымі святочнымі атрыбутамі, а таксама радаснымі ўсмешкамі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
У рамках правядзення мітынга прайшла акцыя-шэсце “Беларусь памятае”. Галоўная мэта акцыі – прадэманстраваць, што гонар за подзвігі ветэранаў будзе вечна жыць у памяці пакаленняў.
Піянеры дружыны нашай ўстановы традыцыйна сталі ўдзельнікамі Вахты памяці на Брацкіх могілках і “жывога калідора” уздоўж вуліцы 1-ай Ленінскай. А актывісты ПА ГА “БРСМ” – сустрэчы ветэранаў ля раённага выканаўчага камітэта, уручэнні ім бутаньерак “Кветка Перамогі”.
Пасля ўрачыстага шэсця самыя спартыўныя гімназісты прынялі ўдзел у святочных спаборніцтвах па велатрыале; навучэнцы пачатковых класаў, бацькі – у выставе сямейных калекцый; актывісты піянерскай дружыны гімназіі – у рабоце раённай інтэрактыўнай пляцоўкі “Пісьмо вызваліцелю”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь