Home » Навiны » “Здаровы я – здаровая краіна!”

“Здаровы я – здаровая краіна!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 11 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
У межах абласной сезоннай акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” прайшоў Дзень здароўя “Здаровы я – здаровая сям’я!”. Удзельнікам Дня здароўя былі прапанаваны наступныя спартыўныя іспыты: навучэнцам 3-х класаў – спартландыя “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць”; навучэнцам 5-х класаў – турнір па футболе; навучэнцам 6-х класаў – турнір па піянерболе; навучэнцам 7-х класаў – турнір па валейболе; навучэнцам 10-х класаў – спаборніцтвы па настольным тэнісе і інш. У складзе каманды Дзяржынскага раёна гімназісты прынялі ўдзел у папярэдніх гульнях спартакіяды спецыялізаваных ДзЮСШ Мінскай вобласці па футболе.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол”, “Спартыўныя гульні”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Інтэлектуальныя гульні”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Вайна на старонках кніг”, “І будзе жыць Хатынь”, “Галоўныя сімвалы краіны” (да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ (12.05)) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 1А, 1Б класаў сталі ўдзельнікамі паэтычнай гадзіны да 75-годдзя вызвалення Беларусі “Мы – праўнукі твае, Перамога!”; навучэнцы 3Б класа – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем тэатра юнага гледача; навучэнцы 5-х класаў – інтэлектуальнага турніру (вынікі – наступныя: 1 месца – 5М кл., 2 месца – 5А кл., 3 месца – 5В кл.); навучэнцы 8-х класаў – дзелавой гульні “Праступак. Правапарушэнне. Злачынства”; навучэнцы 11-х класаў – мерапрыемства клуба “Крынічка” “Вясёлая крыжаванка”; навучэнцы 4-9 класаў – першага дня раённай алімпіяды па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі” (на базе гімназіі і СШ № 4 г.Дзяржынска); актывісты вучнёўскага самакіравання – урачыстай сустрэчы ўдзельнікаў раённай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь