Home » Навiны » Вясёлая крыжаванка

Вясёлая крыжаванка

У суботу 11.05, калі гімназія была пад алімпіядным натхненнем, вучні 11 “Б” класа сустрэліся за круглым сталом, каб далучыцца да роднай мовы. Нашу сустрэчу мы назвалі “Вясёлая крыжаванка”. Здаецца, нічога незвычайнага для вучняў не адбылося, але самыя, на першы погляд, простыя словы выклікалі ў навучэнцаў і цікавасць, і пытанні. Аматараў беларускай мовы сабралася няшмат, але магчыма па гэтай прычыне мерапрыемства стала больш карысным і па-дамашняму “ цёплым”.
Вельмі прыемна, што, нягледзячы на сваю занятасць, адзінаццацікласнікі ўсё ж такі знаходзяць час і на вывучэнне роднай мовы. “Не пакідайце мовы сваёй беларускай, каб не ўмёрлі”, – сказаў калісьці славуты Францішак Багушэвіч. Гімназія прытрымліваецца гэтага запавету: кожны дзень па беларускаму слоўцу, як па кропельцы жыватворнай вады, глядзіш, і захаваем нашу мілагучную, спеўную мову.

А.Я. Хацкевіч, класны кіраўнік 11″Б” класа


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь