Home » Навiны » “Суботні калейдаскоп”

“Суботні калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 18 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

У межах абласной сезоннай акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол”, “Спартыўныя гульні”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця, Школы юнага фізматыка; падрыхтоўка да 7-га Адкрытага мінскага робатурніру; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Інтэлектуальныя гульні”, “Моднае хобі”, “Крэатыўнае рукадзелле” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Прафесія медсястры” (да Міжнароднага дня медыцынскай сястры (12.05)), “Музейны калейдаскоп” (да Міжнароднага дня музеяў (18.05)), “Усё пачынаецца з сям’і” (да Дня сям’і (15.05)), “Тэрыторыя душы” (да 55-годдзя Н. Батраковай) і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 1М класа, бацькі сталі ўдзельнікамі святочнага ранішніка “Развітанне з “Букваром”; навучэнкі 8-10 класаў – шостага прафарыентацыйнага мітапа “ProGirls”; навучэнцы 4-9 класаў – раённай алімпіяды па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”; навучэнец 10 “А” класа Давыдаў Уладзіслаў – абласнога конкурсу-фестывалю “Майстар арфаграфіі” у г.Мінску; навучэнцы 9-х класаў – Дня адчыненых дзвярэй ў абласным аграрна-тэхнічным прафесійным ліцэі і іншых установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня піянерскага сяброўства (19.05) – ваенна-спартыўная гульня для акцябрат “Зарнічка” (для 3-4 кл.), спартландыя “Піянер, здаровым вырастай!” (для 5 кл.), інтэлектуальны піянерскі турнір для 6 кл. (вынікі – наступныя: 1 месца – 6в кл.; 2 месца – 6м кл.; 3 месца – 6б кл.; 4 месца – 6а кл.); конкурс тэматычных малюнкаў (7 кл.).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь