Home » Навiны » Віншуем з перамогай у XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы 2.0’19”.

Віншуем з перамогай у XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы 2.0’19”.

14-17 кастрычніка 2019 года ў Мінску пры падтрымцы Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі прайшла XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы 2.0’19”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел не толькі маладыя навукоўцы: студэнты, магістранты, аспіранты, але і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

15 кастрычніка працавалі секцыі для навучэнцаў «Першы крок у навуку» па розных напрамках, дзе было прадстаўлена больш за 140 работ прадстаўнікоў  устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Вучні  гімназіі г. Дзяржынска прадставілі 5 работ у секцыях: біялогія; філалогія, тапаніміка і навукі аб грамадстве; фізіка, матэматыка, інфарматыка; архітэктура і краязнаўства; гісторыя і культура.


Па выніках канферэнцыі навучэнка 10 «А» класа Рагожкіна Наталля заняла другое месца ў секцыі «Першы крок у навуку: Архітэктура і краязнаўства» і ўзнагароджана дыпломам II ступені.  Кіраўнікі – Рагожкіна Святлана Рыгораўна і Яраховіч Сяргей Канстанцінавіч.

vic

Віншуем юных навукоўцаў і жадаем поспехаў у творчай і навуковай дзейнасці! 


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь