Home » Навiны » Завяршыўся XXII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі

Завяршыўся XXII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі

26 кастрычніка 2019 года ў Мінскай вобласці прайшоў XXII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі.

250 навучэнцаў прадставілі свае працы ў 19 секцыях, размешчаных на чатырох пляцоўках: у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, Мінскім дзяржаўным абласным ліцэі, сярэдняй школе № 1 г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна і Заслаўскай сярэдняй школе № 1 Мінскага раёна.

Для ўдзелу ў конкурсе паступіла 736 даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Найбольшая колькасць работ было заяўлена ў секцыях «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць» (76) і «Біялогія» (60 работ). Навучэнцы гімназіі падалі на конкурс 7 работ у секцыі: “Фізіка-матэматычныя дысцыпліны», «Прыродазнаўчыя дысцыпліны», «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць», «Геаграфія» «Біялогія», «Літаратуразнаўства», «Англійская мова, філалогія, краіназнаўства».

У заключны (вочны) тур конкурсу прайшлі тры работы. Цікава праходзілі паседжанні секцый. Нашы ўдзельніцы даведаліся шмат цікавага і карыснага, паспяхова прадставілі свае работы, добра абараняліся, адказвалі на пытанні членаў журы. Удзел у конкурсах работ даследчага характару дае юным даследчыкам бясцэнны вопыт. У працэсе даследванняў яны вучацца культуры разумовай працы, атрымліваюць новыя веды і ўменні, развіваюць свае маўленчыя здольнасці і  асабістыя якасці: становяцца больш упэўненымі, камунікабельнымі, вучацца выступаць публічна. Яны атрымліваюць бясцэнны вопыт зносін з іншымі таленавітымі дзецьмі.

Словы удзячнасці ўдзельнікам заключнага этапу конкурсу і іх педагогам: Нестрыляй Анастасіі , навучэнцы 7 «М» класа (настаўнік Валахановіч Т.У.), Макарэвіч Ганне, навучэнцы 7 «М» класа (настаўнік Яраховіч С.К), Дорош Анастасіі  і Гурыновіч Ірыне, навучэнкам 11 «А» класа (настаўнік Слінка С.У.)


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь