Home » Навiны » На экскурсію па Дзяржынску

На экскурсію па Дзяржынску

25 кастрычніка наша гімназія сустракала госця з праграмы “Настаўнік для Беларусі” Сяргея Бародзіча.

Але ўсё пачалося значна раней. На працягу чатырох  тыдняў настаўнік грамадазнаўства і гісторыі Ала Юр’еўна Галубковіч, псіхолаг Ксенія Аляксандраўна Гаршкова, вучні 8 –ых, 10-ых класаў рыхтавалі праект для нашай гімназіі і  горада Дзяржынска (а далей плануецца і раёна). Праект звязаны з распрацоўкай маршрутаў па Дзяржынску, правядзеннем экскурсій для жыхароў горада, раёна і гасцей нашай малой Радзімы.

Першая (пілотная) версія экскурсіі выпала на прыезд вышэй названага госця,  і вучні з  задавальненнем апрабавалі свае веды. Экскурсія была цікавай. Пасля яе ўсіх ўдзельнікаў чакалі музычныя вячоркі. Вучні нашай гімназіі разам з Сяргеем Бародзічам спявалі розныя песні, ігралі на гітары і сінтэзатары. Сяргей Сяргеевіч адзначыў музычныя таленты дзяцей, а таксама спрыяльныя ўмовы, якія створаны для развіцця любові да музыкі і развіцця музычнага патэнцыялу кожнага дзіцяці ў нашай гімназіі.

Вучні і Сяргей Бародзіч выказалі прапанову арганізоўваць такія вячоркі як мага часцей, а таксама далучаць больш настаўнікаў, вучняў і зрабіць іх больш разнастайнымі.

Настуныя маршруты экскурсій будуць распрацоўвацца для вучняў гімназіі, а таксама настаўнікаў. Раім глядзець аб’явы на сайце!

А.Ю. Галубковіч, настаўнік гісторыі і грамдазнаўства


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь