Home » Навiны » Я – будучы выбаршчык!

Я – будучы выбаршчык!

24 кастрычніка ў нашай гімназіі прайшоў Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў 8-11-х класаў пад агульным дэвізам “ШАГ”. Галоўнай тэма дня гучала наступным чынам: “Я – будучы выбаршчык”.

У гэты дзень у класных калектывах адбыліся тэматычныя інфармацыйныя хвілінкі, круглыя сталы, пазнавальныя гадзіны. У рамках рэалізацыі падыходу “Школа актыўнага грамадзяніна” таксама прайшла тэматычная сустрэча навучэнцаў 10 “А” класа са старшынёй райкома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ляўко Аляксандрам Мікалаевічам.

У межах сустрэчы былі абмеркаваны наступныя пытанні: аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання; аб моладзевым парламентарызме.

У ходзе гутаркі гімназісты змаглі атрымаць адказы на самыя розныя пытанні: хто такі грамадзянін; што такое парламент і які склад ён мае; якім павінен быць выбаршчык; хто не можа прымаць удзел у выбарчай кампаніі і чаму; якія законы даюць нам права выбіраць і быць абранымі; як праходзіць працэдура галасавання і інш. У ходзе сумеснага абмеркавання гімназісты і Аляксандр Мікалаевіч вылучылі тры асноўныя якасці, якімі павінен валодаць кандыдат у дэпутаты: патрыятызм, прыстойнасць і прафесіяналізм.

Пад час гутаркі аб моладзевым парламентарызме удзельнікі сустрэчы згадалі і аб дзейнасці Дзіцячага раённага парламента на Дзяржыншчыне. Так, у гэтым навучальным годзе навучэнец 11 “А” класа нашай гімназіі Верамеенка Арцём таксама ўваходзіць у склад ДРП, з’яляючыся каардынатарам дзіцячых і моладзевых ініцыятыў.

Напрыканцы сустрэчы дзесяцікласнікі зрабілі выснову, што ўдзел у выбарчай кампаніі – гэта і неабходнасць, і вялікая адказнасць. Ключавая роля на выбарах любога ўзроўню адводзіцца менавіта выбаршчыкам. Галасуючы, неабыякавыя і актыўныя грамадзяне вызначаюць будучыню краіны. Менавіта ад жыхароў рэспублікі залежыць тое, у якім кірунку будзе развівацца наша Беларусь.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь