
26 кастрычніка 2019 года на базе сярэдняй школы № 2 г.Дзяржынска прайшоў раённы этап Рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні “Па слядах Перамогі”, прысвечанай 75 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У квэст-гульні прыняла ўдзел каманда “NEW STAR” акцябрацкай групы 4 “В” класа нашай гімназіі. Прайшоўшы станцыі “Шыфравальная”, “Пісьмо з фронту”, “Міннае поле”, “Замочная”, акцябрацкі квіз “Ведай нашых”, наша каманда атрымала найбольшую колькасць балаў і стала ПЕРАМОЖЦАМ квэст-гульні і будзе прадстаўляць наш Дзяржынскі раён на обласным этапе.
Віншуем з перамогай Венедзіктаву Алёну, Юшкевіч Таццяну, Паўлоўскую Дар’ю, Арыновіча Глеба, Савасцюка Цімафея, Кудзёлка Ульяну, Харэвіч Веру і пажадаем ім поспехаў і перамогі!
Старэйшая піянерважатая В.А.Дубоўская