
1 лістапада 2019 года на базе нашай гімназіі быў дадзены старт другому этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У гімназіі г.Дзяржынска сустрэліся лепшыя знаўцы такіх вучэбных прадметаў, як беларуская мова і літаратура, гісторыя, фізіка і замежныя мовы.
На адкрыцці аліпіяды прысутнічалі ганаровыя госці: Федаровіч З.П., прадстаўнік вучэбна-метадычнага кабінета Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Гаркаўчук Т.С., загадчык вучэбна-метадычным кабінетам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама. Усе прысутныя гучнымі апладысментамі падзякавалі Зінаідзе Пятроўне за пажаданні поспеху кажнаму ўдзельніку алімпіяды, а музычныя нумары вакальнай групы “Карамель” падаравалі добры настрой, настрой на перамогу!
Спадзяёмся, што ўсе дні алімпіяды падораць удзельнікам выдатны настрой і самыя лепшыя эмоцыі!