Home » Навiны » Экскурсія навучэнцаў 5 “Г” класа ў рэсурсны цэнтр бяспекі

Экскурсія навучэнцаў 5 “Г” класа ў рэсурсны цэнтр бяспекі

Наступілі канікулы. Многія дзеці адправяцца ў госці да бабуль і дзядуль або ў лагеры, некаторыя застануцца дома. Мэта дарослых – зберагчы дзяцей ад неабдуманых учынкаў і навучыць бяспецы. Жыццё поўнае нечакансцей. Важна навучыць дзіця захоўваць спакой у складаных сітуацыях. Адной з галоўных задач установы адукацыі з‘яўляецца гарантаванне бяспекі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У першы дзень канікул, 1 лістапада, навучэнцы 5 “Г” класа наведалі Рэсурсны цэнтр бяспекі пры ДУА “Гімназія № 1 г.Дзяржынска”.

На базе гімназіі 1 г.Дзяржынска ў 2018 годзе Мінскім раённым аддзелам па надзывычайных сітуацыях быў абсталяваны рэсурсны цэнтр. Увогуле, рэсурсны цэнтр – гэта цэлая скарбніца палезных матэрыялаў і інфармацыі. Зроблены ў выглядзе інтэрактыўнай інсталяцыі, ён вабіць дзяцей сваёй даступнасцю і мабільнасцю. Навучэнцы маюць магчымасць паактыўнічаць у трох тэматычных “кутках”: кутку пажарнай бяспекі, кутку дарожнай бяспекі, кутку рэанімацыйнай дапамогі, кутку бытавой бяспекі. Самае галоўнае для дзяцей – гэта магчымасць дакрануцца да аб’ектаў інсталяцыі, узяць у рукі, прымяніць на практыцы. Пасля відавочнай экскурсіі, навучэнцам прапаноўваюць прыняць удзел у віктарыне, каб паглядзець, як уважліва яны слухалі. На заключным этапе занятка, які працягваецца каля 1 гадзіны, дзеці атрымоўваюць памятныя буклеты і інфармацыйныя памяткі аб правілах бяспечных паводзін.

Навучэнцы 5 “Г” класа засталіся ўражанымі, задаволенымі і паабяцалі, што вернуцца у рэсурсны цэнтр зноў.

Класны кіраўнік 5 “Г” класа Панашчук Т.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь