Home » Навiны » Да будучыні трэба рыхтавацца ўжо зараз!

Да будучыні трэба рыхтавацца ўжо зараз!

4 і 5 лістапада навучэнкі 6, 7 і 8 класаў нашай гімназіі прынялі ўдзел у канферэнцыі “DigiGirlz” -першай ў Беларусі бясплатнай IT-канферэнцыі для дзяўчынак 11-17 гадоў ад Microsoft, Адукацыйнага цэнтра ПВТ і кампаніі MRobot.  Microsoft ініцыявала гэтую праграму, каб развеяць стэрэатып «жанчынам не месца ў IT». Першы дзень канферэнцыі прайшоў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Дзяўчынкі пазнаёміліся з прафесіямі ў IT сферы. Даведаліся, чым адрозніваецца айцішнік ад праграміста.
Прафарыентацыйная выстава дапамагла дзяўчатам даведацца, куды можна  пайсці вучыцца.
А атрымаць будучую спецыяльнасць, звязаную з IT сферай, можна на наступных факультэтах вядучых ВНУ нашай краіны:
факультэт камп’ютэрных сістэм і сетак БДУІР,
інжынерна-эканамічны факультэт БДУІР,
факультэт інфармацыйных тэхналогій БДТУ,
факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ,
факультэт лічбавай эканомікі БДЭУ.
У фармаце адкрытых дыскусій дзяўчынкі слухалі выступы паспяховых прадстаўніц Беларускага АйЦі, задавалі  свае пытанні і адказвалі на пытанні віктарыны. Дарэчы, дзяўчынак, якія задалі самыя цікавыя пытанні, чакалі каштоўныя прызы!
Другі дзень прайшоў у фармаце майстар-класаў ад лепшых трэнераў – практыкаў Адукацыйнага цэнтра ПВТ па кампутарным дызайне, 3D мадэляванні, распрацоўцы гульняў, робататэхніцы, праграмаванні.
Гэтыя два дні канікул дапамаглі дзяўчынкам адказаць на многія пытанні. Бо да будучыні трэба рыхтавацца ўжо зараз!

Н.Л. Прыбыльская, настаўнік англійскай мовы


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь