
Наша любімая Беларусь! Мы прысвячаем табе вершы, песні, карціны. Заўсёды хочацца расказаць пра цябе шмат, шмат, шмат …
А вучаніца 5 «М» класа гімназіі г. Дзяржынска Ксенія Гойшык, неаднаразовы прызёр Міжнародных конкурсаў вакальнага мастацтва, праспявала аб сваёй роднай Беларусі на IX Міжнародным конкурсе-фестывалі музычна-мастацкай творчасці «Золата Балтыкі» (г. Калінінград).
Ксенія была ўганараванна званнем лаўрэата III ступені.
Душэўнае, эмацыянальнае выступленне Ксеніі аказала на калінінградцаў моцнае ўражанне, а распеўная, меладычная беларуская мова данесла да слухачоў прыгажосць роднай зямлі.
І.І. Асадчая, намеснік дырэктара