Home » Навiны » Не баімся эксперыментаў, або Наперад да прыгод

Не баімся эксперыментаў, або Наперад да прыгод

Не сакрэт, што ўсё большую папулярнасць сярод моладзі набываюць квэсты. Гэта слова паходзіць ад англійскага quest – пошук. Гэта новы незвычайны спосаб актыўнага адпачынку. Яго вырашыў апрабаваць 9 “М” клас, накіраваўшыся на асенніх канікулах у парк рэактыўнага адпачынку “R-парк” у горадзе Мінску. На тэрыторыі былога завода разгарнуліся вяровачныя гарадкі і пляцоўка для лазертага, але мы прыехалі на квэсты “Сталкер” і “Місія”. Дзяўчат і хлопцаў падзялілі на 2 групы, у кожнага было сваё заданне: абясшкодзіць выбуховы механізм, падабраўшы правільны код. Амаль гадзіну доўжыўся хвалюючы эксперымент. Гульцы павінны былі прайсці 22 заданні з выкарыстаннем электронікі, хіммічных рэакцый, радыёхваляў, а таксама заданняў на пошук і маторыку. Сцэнарый квэста быў распрацаваны так, каб падлеткі прымалі рашэнні і выяўлялі свае лідарскія якасці, развівалі логіку, маторыку і ўменне працаваць у камандзе. Вопытныя інструктары дапамаглі забяспечыць бяспеку ўдзельнікам. Мерапрыемства дапамагло вучням адарвацца ад электронных гаджэтаў і правесці час з карысцю.

Кацярына Мінько, класны кіраўнік 9 “М” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь