Home » Навiны » Субота з планамі на будучыню

Субота з планамі на будучыню

Акунуцца ў свет цікавых сучасных прафесій чарговы раз запрасіў дзяўчат і хлопцаў гімназіі прафарыентацыйны праект “ProGirls” і (з гэтага навучальнага года)“ProBoys”. У суботу, 16 лістапада, вучаніц 8-11 класаў  чакала сустрэча з менеджарам аддзела сферы абслугоўвання буйной клінінгавай кампаніі Кацярынай Засімовіч, спецыялістам па сувязях  з грамадскасцю, вядучай тэлеграм-канала “Прыходзь с сяброўкай” Наталькай Мотуз і педагогам-псіхолагам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Галінай Юшкевіч.

Як заўсёды, у цёплай, шчырай, амаль сямейнай атмасферы госці расказалі пра асаблівасці сваёй прафесіі, не хаваючы мінусаў і не забываючы, вядома, пра плюсы. Кароткая лекцыйная частка змянілася майстар-класамі, на якіх кожны з прысутных меў магчымасць прымерыць на сябе ролю арганізатара івэнтаў і адначасова абаронцы правоў жанчын; пралічыць, колькі будзе каштаваць чысціня спратзала гімназіі, калі тая звернецца да фірмы па клінінгу; патрэніраваць памяць падчас інтэрактыўнай гульні, а таксама даведацца больш пра сябе дзякуючы экспрэс-методыцы. Так, дзяўчаткі спланавалі, як цікава можна правесці Дзень дзяўчат, які якраз адзначаецца 11 лістапада: каго туды запрасіць, якую ежу замаўляць і г.д. Даведаліся, хто з іх адносіцца да тыпу “вучоны”, “арганізатар”, “выканаўца” і г.д. Адкрылі для сябе свет падаткаў і нюансаў налічэння заработнай платы. Было насамрэч карысна і цікава!

Хлопцы ж з захапленнем паслухалі выступленне вядучага спецыяліста аддзела стратэгічнага развіцця бізнеса Масквы і маскоўскай вобласці Аляксандра Буева. Тым, хто цікавіцца маркетынгам і сучаснымі тэндэнцыямі ў фінансавай сферы, было сапраўды карысна паўдзельнічацьў адктыртым дыялогу з гэтым маладым абаяльным чалавекам, абазнаным таксама, як высветлілася,  і у сферы псіхалогіі.

Мы вельмі ўдзячны неабыякавым людзям, якія на добраахвотнай аснове прыходзяць у госці да гімназістаў і дзеляцца сваім жыццёвым вопытам. Гэта проста цудоўна!

Напрыканцы сустрэчы вучні прарэфлексавалі дзякуючы прыёму “Тры чамаданы” і вырашылі, што іменна яны возьмуць з сабой у жыццё з 9 мітапа праекта “Pro-Girls” і 2-га мітапа “Pro-Boys” .

З нецярпеннем чакаем наступнага мерапрыемства! Да новых сутрэч!

Кацярына Мінько, класны кіраўнік 9 “М” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь