
У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта «Міншчына спартыўная. Восень» прайшлі: спартландыя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” для 4А, 4Б класаў, спартыўнае свята для навучэнцаў 6 і 7 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс), «Рухомыя гульні», «Таеквандо».
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, Школы юнага матэматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў «Юныя інспектары дарожнага руху», «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», «Свет псіхалогіі», “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “У свеце прафесій”, “Што такое Талерантнасць” (да Міжнароднага дня талерантнасці (16.11)), “Я тут жыву” і інш.
У рамках гімназычнай суботы навучэнцы 2М класа прынялі ўдзел у экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем эколага-біялагічнага цэнтра. Навучэнцы 3Б, 3М класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Паэтычныя словы пра майстроў адмысловых і занятак іх няпросты. Прафесія – “будаўнік””; навучэнцы 5Г класа — мерапрыемства клуба “X-Stream”: “My World of Entertainment” (круглы стол-майстэрня); навучэнцы 10-х класаў — мерапрыемства клуба “Інтэлект”: STEAM-праект “Таямніцы зрока”; навучэнцы 8, 10, 11-х класаў — мерапрыемства клуба “Кліа”: “Суд прысяжных”; усе жадаючыя — акцыі СППС “Курыць не модна — модна быць здаровым!”; актывісты БРПА — раённага этапу рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі …» сярод піянерскіх каманд (вынік удзелу – 1 месца!); навучэнцы 8-11-х класаў — 9-тага прафарыентацыйнага мітапу “ProGirls” і 2-ой прафарыентацыйнай сустрэчы “ProBoys”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.