Home » Навiны » У цэнтры ўвагі – падлетак і закон

У цэнтры ўвагі – падлетак і закон

30 лістапада, у межах шостага школьнага дня, у нашай гімназіі адбыўся бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-11 класаў з агульнай тэмай “Падлетак і закон: тэрыторыя бацькоўскай адказнасці”.

У ходзе правядзення мерапрыемства перад прысутнымі выступілі: намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Калоша І.А., намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Няверава Т.В., дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С., намеснік дырэктара Новік А.А., класныя кіраўнікі 7 “А” і 7 “М” класаў Бараўцова В.Л. і Паплаўская Г.А.

Так, намеснік дырэктра Новік А.А. пазнаёміла прысутных са станам падлеткавай злачыннасці ў Дзяржынскім раёне і Мінскай вобласці, а таксама азнаёміла законных прадстаўнікоў навучэнцаў з адноўленымі правіламі ўнутранага распарадку для гімназістаў.

Прадстаўнік РАУС Калоша І.А. нагадаў бацькам прававыя аспекты адказнасці непаўналетніх і законных прадстаўнікоў; расказаў аб метадах і формах прафілактыкі злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, а таксама аб шляхах прафілактыкі наркаманіі сярод падлеткаў.

Прадстаўнік ДзТЦСАН Няверава Т.В. у сваім выступленні расказала прысутным аб дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра ў дачыненні да розных катэгорый насельніцтва і сямей, аб ільготах і дапамозе, якія можна атрымаць ад дзяржавы і ДзТЦСАН ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі, а таксама патлумачыла, з якімі пытаннямі пры неабходнасці можна звярнуцца у тэрытарыяльны цэнтр падлеткам і іх бацькам.

Дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С. нагадала прысутным аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі ў гімназіі і дома, а таксама аб адказнасці бацькоў за выхаванне дзіцяці.

Падчас правядзення практычнай часткі бацькоўскага сходу законныя прадстаўнікі навучэнцаў з дапамогай класных кіраўнікоў 7 класаў змаглі згадаць аб розных відах правапарушэнняў і адказнасці за іх. У гульнёвай форме законныя прадстаўнікі мелі магчымасць вызначыць від адказнасці (адміністратыўная, грамадзянска-прававая, крымінальная, дысцыплінарная) за тое ці іншае правапарушэнне.

Затым бацькі працавалі ў групах. Кожная група атрымала картку з умоўнай жыццёвай сітуацыяй (учынкам, злачынствам або правапарушэннем) для таго, каб выявіць, які від адказнасці панясуць бацькі або падлеткі, а таксама якое пакаранне іх чакае.

Напрыканцы практычнай часткі ўдзельнікі бацькоўскага сходу паспрабавалі вылучыць асноўныя прычыны правапарушэнняў, здзейсненых падлеткамі, а таксама знайсці адказ на наступнае пытанне: як бацькі могуць дапамагчы падлеткам жыць у згодзе з законам і пазбягаць правапарушэнняў.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства змог атрымаць памятку ад педагога-псіхолога гімназіі Гаршковай К.А. з парадамі для бацькоў па фарміраванні жыццесцвярджальных установак паводзін у падлеткаў.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь