Home » Навiны » 30 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Гімназічная мазаіка”

30 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Гімназічная мазаіка”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Восень” прайшлі: “Вяселыя старты” для навучэнцаў 4А, 4М класаў, турнір па мініфутболе для навучэнцаў 6 класаў і турнір па шашках для навучэнцаў 9 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі “Маўглі” (бокс) і “Таеквандо”. Гімназісты сталі ўдзельнікамі райнных спаборніцтвах па шахматах.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, Школы юнага матэматыка, Школы юнага хіміка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Вучуся творча думаць”, “Аматары польскай мовы”, “Лінгвіст”, “AБВ”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”; пасяджэнне клуба “Эка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “Кніга тыдня” (да 120-годдзя М. Лынькова), “Есць правы і есць абавязкі”, “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”(да Сусветнага дня хатніх жывёл (30.11)) і інш. Бібліятэкары Харлап А.М. і Буяноўская Л.С. сумесна з педагогам сацыяльным Фурса І.В. таксама арганізавалі тэматычную выставу літаратуры для ўдзельнікаў бацькоўскага сходу “Падлетак і закон”.

Цэнтральным мерапрыемствам шостага школьнага дня, безумоўна, стала конкурсная шоў-праграма “Містар гімназіі – 2019” і танцывальны вечар.

У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 1Б класа прынялі ўдзел у экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем эколага-біялагічнага цэнтра. Навучэнцы 4А, 4Б класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Все профессии нужны, все профессии важны”; навучэнцы 6Б класа – мерапрыемства “Свята да нас ідзе…”, навучэнцы 6М класа – “Суботніх пасядзелак”; навучэнцы 7-8 класаў – інтэрактыўнага мерапрыемства “Падлетак і закон: тэрыторыя адказнасці”; бацькі гімназістаў – бацькоўскага сходу для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-11-х класаў “Падлетак і закон: тэрыторыя адказнасці”; педагогі гімназіі Гаршкова К.А. і Галубковіч А.Я. – мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы “Настаўнік для Беларусі” (на базе ДУА “Паплаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Бярэзінскага раёна”).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь