
Сёння мы з вучнямі педагагічнага класа пабывалі ў прыватнай школе Stembridge. Гэта быў унікальны вопыт і магчымасць пазнаёміцца з канцэпцыяй нефармальнай адукацыі, новымі падыходамі і метадамі навучання.
Уражанні нашых вучняў:
Аліна:
«Сёння я атрымала масу уражанняў! Школа была вельмі незвычайнай. Мяне здзівіла абсалютна ўсё: знешні выгляд, месцазнаходжанне (школа знаходзіцца на 3 паверсе гандлёвага цэнтра), сістэма адукацыі (замест 45-хвілінных урокаў у іх модульныя заняткі)! З першых крокаў кідаецца ў вочы яркасць, маляўнічасць, афармленне самога памяшкання: усе сцены ў фотаздымках і малюнках дзяцей. Большасць сцен шкляныя, панарамныя вокны, з іх адкрываецца шыкоўны від на Нацыянальную бібліятэку. Мяне ўразіла тое, што ў кожнага вучня ёсць індывідуальны шафу. У гэтай школе, таксама як і ў дзяржаўнай, няма абавязковай школьнай формы, але прысутнічае дзелавы стыль у вопратцы. І ўвогуле, школа вельмі крутая і креатыўная!»
Арсеній:
«Мне вельмі спадабалася, я даведаўся шмат новага, пагутарыў з цікавымі людзьмі і папіў гарбаты. Увогуле, было класна!»
Маша:
«Мне ўсё вельмі спадабалася. Як па мне, то гэта была вельмі карысная паездка. Цікава было даведацца, што сабой уяўляе прыватная школа, даведацца пра многіх новых методыках навучання.»
Вялікі дзякуй дырэктару прыватнай школы Stembridge Наталле Іскарцевай і stem-педагогу Яўгеніі Гушчынай за цёплы прыём і гасціннасць!
Выкладчык факультатыўнага занятку «Уводзіны ў педагагічную прафесію» Гаршкова К. А.