Home » Навiны » Дыплом III ступені ў абласным турніры юных фізікаў!

Дыплом III ступені ў абласным турніры юных фізікаў!

21-22 снежня 2019 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся ХI турнір юных фізікаў.

Турнір сабраў аматараў фізікі, навучэнцаў 7-11 класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.   У мерапрыемстве прынялі ўдзел 19 каманд – 95 навучэнцаў з 12 раёнаў: Барысаўскага, Дзяржынскага (3 каманды), Клецкага, Лагойскага, Любанскага, Нясвіжскага (2 каманды), Пухавіцкага, Слуцкага (2 каманды), Смалявіцкага (2 каманды), Салігорскага, Стаўбцоўскага , Чэрвеньскага (3 каманды).

Усе каманды былі добра падрыхтаваны: хлопцы і дзяўчаты  паказалі майстэрства вядзення дыскусіі, уменне адстойваць свой пункт гледжання, аргументавана даваць адказы.

 Каманда нашай гімназіі ў складзе Венедзіктава Мікіты  11 “Б”, Коўтун Анастасіі 10 “А”, Тразанава Мікіты 10 “А”, Рагожкінай Наталлі 10 “А”, Качук Ірыны 10”А”, Сядовай Людмілы 10 “А”, Нікановіч Надзеі 10 “А”, Вакуленчыка Уладзіслава 10 “А”  па выніках турніру заняла сёмае месца і ўзнагароджана дыпломам III ступені.

Члены журы аднадушна адзначылі ўзрастаючую папулярнасць турніру юных фізікаў сярод навучэнцаў і педагогаў Міншчыны, а таксама павышэнне якасці рашэння і падрыхтоўкі задач.

Віншуем юных фізікаў і іх кіраўніка Доўнара Міхаіла Люцыянавіча з перамогай!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь