Home » Галерэя » Віншуем з надыходам ЗІМНІХ КАНІКУЛ!

Віншуем з надыходам ЗІМНІХ КАНІКУЛ!

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!

Паважаныя бацькі і педагогі!

Шчыра віншуем вас з надыходам ЗІМНІХ КАНІКУЛ 2019/2020 навучальнага года!

Жадаем вам святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.

А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 26 снежня 2019 года да 11 студзеня 2020 года.

Нагадваем вам, што ў час зімніх канікул

  • праводзяцца акцыі: навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, акцыя “Бяспечны Новы год”, абласная сезонная акцыя “Міншчына спартыўная. Зіма”, “Клопат” (віншаванне ветэранаў ВАв), “Дом без адзіноты” (віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў), “Цуды на Каляды” (віншаванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі);
  • рэалізуюцца педагагічныя праекты “Па планеце крочыць Новы год”, “Птушкі на кармушцы”;
  • у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;
  • пры спрыяльных умовах надвор’я будуць арганізаваны зімнія забавы (катанне на лыжах, санках, лядзянках, каньках);
  • навучэнцы гімназіі змогуць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, арганізаваных ДУДА “ЦТДіМ Дзяржынскага раёна” (асобны план) – майстар-класаў, інтэрактыўных экскурсій, акцый, спаборніцтваў і інш.
  • пройдзе падрыхтоўка навучэнцаў да ўдзелу ў III этапе рэспубліканскай алімпіяды, а таксама да ўдзелу ў раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”.

Кіраўніцтва гімназіі

26.12.2019  Калядныя прыгоды ў Суле ці знаёмства з беларускімі традыцыямі

План правядзення выхаваўчай работы ў гімназіі г. Дзяржынска на зімніх канікулах (26.12.2019-11.01.2020)

Інфармацыйная карта педагагічнага праекта “Па планеце крочыць Новы год”


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь