
З мэтай выяўлення самых паспяховых вучняў Дзяржынскага раёна ў вучэбнай дзейнасці, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, грамадска-карыснай дзейнасці, працы і вучнёўскім самакіраванні на працягу многіх гадоў праводзіцца конкурс «Вучань года Дзяржынскага раёна”.
Гэты год не стаў выключэннем, і ў чарговы раз былі выяўлены лепшыя навучэнцы нашага раёна, сярод якіх былі прадстаўнікі і нашай установы адукацыі.
Ганаровага статусу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна» ўдастоіліся такія навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска, як
Дораш Анастасія (11 «А» клас) — намінацыя «Вучэбная дзейнасць»,
Верамеенка Арцём (11 «А» клас) — намінацыя «Грамадская дзейнасць»,
Гойшык Ксенія (5 «М» клас) — намінацыя «Творчая дзейнасць».
Менавіта гэтыя гімназісты ўвайшлі ў «дваццатку» лепшых навучэнцаў Дзяржыншчыны і сталі ўдзельнікамі раённага навагодняга дабрачыннага свята, якое прайшло у гарадскім доме культуры 26 снежня. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны сертыфікаты і статуэткі, якія пацвярджаюць гэта ганаровае званне.
Неабходна адзначыць, што ўдзельнікамі раённага навагодняга свята таксама сталі наступныя паспяховыя навучэнцы нашай гімназіі:
Ксяневіч Сафія, 4 «Б» клас, актыўная удзельніца і пераможца музычных творчых конкурсаў розных узроўняў, конкурсаў па робататэхніцы, спаборніцтваў па шахматах і шашках, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Сядова Людміла, 10 «А» клас, актыўная удзельніца і пераможца спартыўных спаборніцтваў розных узроўняў, вучнёўскага самакіравання, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Солаш Іван, 10 «А» клас, актыўны удзельнік і пераможца алімпіяднага руху (у 2019 г. Іван стаў дыпламантам II ступені па выніках III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізіка”, а таксама прыняў удзел у заключным этапе алімпіяды па фізіцы ў складзе каманды навучэнцаў Мінскай вобласці);
Бортнік Анастасія, 6 «А» клас, пераможца абласной дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Гаўрылаў Раман, 6 «А» клас, пераможца абласной дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Гудвилович Арсеній, 4 «В» клас, актыўны ўдзельнік і пераможца творчых конкурсаў розных узроўняў, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Жук Соф’я, 8 «А» клас, актыўная ўдзельніца і пераможца алімпіяднага руху, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Заботкін Багдан, 11 «Б» класа актыўны ўдзельнік і пераможца алімпіяднага руху, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Мірановіч Уладзіслаў, 6 «А» клас, пераможца абласной дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Рудак Анастасія, 10 «Б» клас, актыўная удзельніца і пераможца музычных творчых конкурсаў розных узроўняў, алімпіяднага руху, вучнёўскага самакіравання, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Сафарава Анастасія, 5 «В» клас, актыўная удзельніца і пераможца спаборніцтваў па шахматах розных узроўняў, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна»;
Фядчук Мікіта, 8 «В» клас, актыўны ўдзельнік і пераможца спартыўных спаборніцтваў па таеквондо розных узроўняў, вучнёўскага самакіравання, а таксама гімназічнага этапу раённага конкурсу «Вучань года-2019 Дзяржынскага раёна”.
Віншуем пераможцаў раённага конкурсу «Вучань года-2019” з гэтым высокім дасягненнем і жадаем усім гімназістам далейшых поспехаў у вучэбнай, грамадскай, творчай і спартыўнай дзейнасці!
Кіраўніцтва гімназіі