Home » Навiны » А ці бываюць канікулы ў настаўнікаў?

А ці бываюць канікулы ў настаўнікаў?

Калі ў сям’і ёсць вучні, і бацькі, і бабулі з дзядулямі ведаюць шмат чаго пра сістэму адукацыі. Але і ў наш час знаходзяцца людзі, якія ўпэўнены, што раз вучні на канікулах адпачываюць, то і настаўнікі таксама. Так, настаўнікі адпачываюць ад званкоў, ад урокаў, ад цэлых класаў. Але — усе ж такі – яны працуюць!

На канікулах настаўнікі займаюцца з адоранымі вучнямі, рыхтуюць іх да ўдзелу ў алімпіядах ці іншых конкурсах. Таксама праводзяць карэкцыйныя заняткі з вучнямі, якім цяжка было засвоіць праграму на ўроках. Арганізуюць паездкі вучняў па розных мясцінах Радзімы. Наведваюць і праводзяць розныя семінары, метадычныя аб’яднанні, педагагічныя нарады. Абмяркоўваюць, спрачаюцца і вырашаюць розныя пытанні адукацыі. Настаўнікі на канікулах працуюць!

Дык ці бываюць канікулы ў настаўнікаў?

Бываюць! Напрыклад, IT-канікулы!

Так, 3 студзеня  настаўнікі інфарматыкі Кузаўкова А. М. і Трацэўская Л. Б. у рамках STEAM-праекта былі запрошаны ў IT– кампанію “Melsoft Games».

Мелсофт – кампанія-распрацоўшчык мабільных гульняў, якая выпусціла ўжо звыш 30 паспяховых праектаў для розных платформаў. Каманда Мелсофт захоплена працуе над тым, каб карыстальнікі з усяго свету атрымлівалі задавальненне ад выдатных гульняў на розных прыладах. Яны iдуць ў нагу з часам, тэндэнцыямі і тэхналогіямі. Праклаўшы шлях у індустрыю з праектам «Вясёлая ферма» для ПК, яны пераключыліся на мабільную платформу і выпусцілі легендарную серыю “ Toy Defense”.

«Салдацікі» (Toy Defense) затрымалiся ў першых радках App Store адразу пасля рэлізу. На сённяшні дзень франшыза Toy Defense паспела заваяваць сэрцы 20 000 000 аматараў гульні па ўсім свеце.

Toy Defense трапіла ў спіс ТОП 10 лепшых дадаткаў у 90 краінах, уключаючы ЗША, Расію, Германію і Японію.

«Вясёлая ферма» – адзін з першых паспяховых праектаў Мелсофт. Гульня стала такой папулярнай, што каманда “Мелсофт” не разгубілася і вырашыла працягнуць серыю. Так з’явілася больш за дзесяць «Ферм» для розных платформаў.

Кампаніі Мелсофт ёсць чым ганарыцца. Праекты кампаніі «Бізнэс мары. Кавярня», «Экасіці», “Kingdom’s Heyday”, “Rolling Idols “ і іншыя добра сябе зарэкамендавалі ў жанры казуальных гульняў. (Казуальная гульня (ад англ. Casual game) – камп’ютарная гульня, прызначаная для шырокага кола карыстальнікаў. Казуальныя гульні адрозніваюцца простымі правіламі і не патрабуюць ад карыстальніка асаблівай ўседлівасці, выдаткаў часу на навучанне або якіх-небудзь асаблівых навыкаў; яны адносна танныя ў распрацоўцы. Многія падобныя гульні валодаюць таксама яркай прывабнай графікай і мінімумам тэксту.)

Падчас сустрэчы мы з вялікай зацікаўленасцю слухалі Вольгу Елісееву, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта кафедры IT, якая распавядала пра кампанію і правяла экскурсію па пляцоўках кампаніі. Мы паназіралі за працай камп’ютарных дызайнераў і праграмістаў. Пасля адбылася сустрэча з праграмістам кампаніі, былым настаўнікам інфарматыкі, аналітыкам і менеджар-дызайнерам. Кожны з іх з такім захапленнем распавядаў пра асаблівасці сваёй працы, што, здавалася, яны працуюць гуляючы. У той жа час усім было зразумела, што за кожным іх паспяховым праектам – напружаная праца многіх людзей (амаль 160 чалавек), якія працуюць у адной згуртаванай сяброўскай камандзе.

Напрыканцы сустрэчы нас пачаставалі вельмі смачнымі пірагамі (Papapek.by – не для рэкламы) з кавай. Сустрэча была вельмі душэўнай і карыснай. Мы вельмі ўдзячны арганізатарам і кампаніі “Мелсофт”.

Якія вывады мы зрабілі пасля сустрэчы?

Трэба развіваць у вучняў здольнасці да самаадукацыі, уменне працаваць у камандзе і слухаць адзін другога, не баяцца спрабаваць сябе ў розных напрамках. Напрыклад, мы даведаліся, што камп’ютарным дызайнерам можа быць чалавек, які не ўмее праграмаваць і нават добра маляваць. Вельмі многа напрамкаў у дызайне. Але, калі ў чалавека ёсць мара і мэта яе дасягнуць, то абавязкова ўсё атрымаецца!

Настаўнікі інфарматыкі Трацэўская Л. Б., Кузаўкова А. М.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь