Home » Навiны » Прыехала Каляда…

Прыехала Каляда…

“Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі! Мы калядку ладзім,  а вы часу дарма не губляйце! Каляду сустракайце!” – такімі словамі віталі вучні 5б класа навучэнцаў пачатковых класаў.

У гімназіі дзейнічае гурток “Беларускі тэатр”. Штогод вучні старэйшых класаў паказвалі сваё тэатральнае майстэрства, а сёлета ўдзельнікамі гэтага гуртка сталі пяцікласнікі. На адным з паседжанняў гуртка было вырашана аднаўляць традыцыі нашай краіны, а з чаго пачаць, як не з самага чароўнага свята, Калядаў?

Дзяцей не трэба было доўга ўпрошваць, яны з захапленнем рэпеціравалі, а падчас самой пастаноўкі настолькі ўвайшлі ў азарт, што іх цяжка было спыніць.

Каляда адбылася самым належным чынам, як і мае быць. Артысты віталі вучняў 1-ых і 2-іх класаў вершамі, каляднымі замоўкамі, загадвалі загадкі, варажылі на добрую і выдатную вучобу. З Калядой хадзіла гаспадыня Шчодра, калядоўшчыкі, цыганкі, вадзілі з сабой Казу, уваходзілі ў кабінеты , трымаючы ў руках зорку, зробленую бацькамі аднаго з удзельнікаў гуртка.

Накалядаваўшыся, артысты падзяліліся прысмакамі з усім класам.

Верце ў казку – і яна адбудзецца . Няхай спраўдзяцца словы, што на Каляды прамаўляе Каза:

 Дзе каза ходзіц –

 Там жыта родзіць.

 Дзе каза нагой –

 Там жыта капой.

 Дзе каза рогам –

 Там жыта стогам.

 Дзе каза хвастом –

 Там жыта кустом!

Шчасця, здароўя і багацця вам у хату.

                                                                  Кіраўнік гуртка А.Я.Хацкевіч

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь