
Хлопчыкі і дзяўчаткі,
Збірайцеся хутчэй!
Зімовыя канікулы
Павінны быць ярчэй!
Вы ўсе адпачываеце,
Няма ў вас заняткаў,
Павінны вы пабачыць:
Як там, у «Вясёлай хатке».
Чароўныя героі,
Снягурка і Дзед Мароз
Сустрэнуць «хлебам-соллю»,
Падораць смеху воз.
Вы будзеце смяяцца,
Блінамі частавацца,
Збірайцеся ў дарогу-
Аўтобус у дапамогу !
Весела і з карысцю вучні 4 «В», 4 «Г»,2 «В», 2 «Г» і 1 “Г» класаў праводзяць зімовыя канікулы. Восьмага студзеня 2020 года яны наведалі сядзібу «Вясёлая хата», якая знаходзіцца ў вёсцы Калюга Капыльскага раёна.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем частаваліся смачнымі салодкімі блінамі, каталіся на брычцы, запрэжанай коньмі, танцавалі пад вясёлую музыку, гулялі па тэрыторыі сядзібы, любуючыся мясцовай прыродай. Казачныя персанажы распальвалі вогнішча, а дзеці грэліся каля яго і слухалі аповяд пра старадаўнія беларускія абрады, такія як: Купалле, Масленіца, Каляды. Потым хлопчыкі і дзяўчаткі вельмі актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, пераможцы атрымлівалі прызы. Дрэнны Санта схаваў Дзеда Мароза і мяшок жаданняў, зачараваў Снягурку, а дзеці дапамаглі вярнуць усё на свае месцы. Дзякуючы гэтай прыемнай атмасферы, вучні разам са сваімі настаўніцамі акунуліся ў свет прыгод і добрага настрою, зарадзіліся весялосцю і пазітывам на астатнія дні зімовых канікул.
Паўлоўская Дар’я, 4 “В” клас