Home » Навiны » Колькі радыяцыі ў табе?

Колькі радыяцыі ў табе?

Стэрэатыпы разбураць карысна. Яны, як сцены, закрываюць ад людзей навакольны свет. Пра гэта мы, канечне, не думалі, калі накіроўваліся на экскурсію ў Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі. Але ў выніку наведвання прыйшлі да такой высновы.

ІЦАЭ дзейнічае на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, што знаходзіцца ў Мінску на Макаёнка, 12. Інфармацыйны цэнтр быў створаны па ініцыятыве Расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі “Расатам” і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўныя задачы цэнтра – асвета насельніцтва па пытаннях радыяцыйнай бяспекі, атамнай энергетыкі, папулярызацыя атамнай навукі і тэхнікі сярод школьнікаў, прафарыентацыя вучняў на тэхнічныя спецыяльнасці, прасоўванне ядзерных тэхналогій. Варта заўважыць, што ўсе экскурсіі праходзяць там бясплатна, галоўнае – своечасова запісацца, што мы з 9 “М” класам і зрабілі.

Сам цэнтр выглядае вельмі ярка, сучасна і ўтульна. Кампетэнтны экскурсавод простай мовай расказаў нам пра радыяцыю (якая пастаянна і паўсюдна пранізвае ўсіх нас), пастараўшыся зняць негатыўныя асацыяцыі з гэтым словам, якія непазбежна ўзнікаюць ва ўсіх беларусаў, звязваючыся з аварыяй на ЧАЭС. Усе жадаючыя змаглі на спецыяльным прыборы замерыць, колькі ў іх целе радыяцыі, і параўнаць гэтае значэнне з радыеактыўнасцю звычайнай ежы. Было цікава. Затым нам падрабязна паведамілі пра ўнутраную будову атамнага рэактара, стан сучасных сістэм бяспекі на такіх рэактарах, перспектывах развіцця галіны. Яны ўражваюць. На спецыяльным макеце было прадэманстравана, якім чынам электрычнасць ўтвараецца і трапляе ў нашы дамы. Таксама было прапанавана з дапамогай віртуальных трэнажораў і спецыяльнага дадатка самому спраектаваць атамную станцыю або даведацца пра яе больш інфармацыі. Пасля мы апынуліся ў відэазале, дзе нас пазанёмілі з сучаснымі ядзернымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне (рэнтген, МРТ, КТ, прамянёвая тэрапія ракавых захворванняў), у космасе (для даследавання паверхні планет), на транспарце (паветраным, водным і чыгуначным), у сельскай гаспадарцы (для селекцыі новых відаў раслін), у мастацтвазнаўстве і археалогіі (для выяўлення ўзросту карцін і знаходак) і нават для захоўвання мумій. Інфармацыя ўразіла ўсіх нас. Да таго ж прагляд відэа быў інтэрактыўным: праз пэўны час яно перепынялася, каб мы змаглі адказаць на пытанні або пагуляць у камп’ютарныя гульні на аснове прагледжанага матэрыялу (напрыклад, забіць ракавыя клеткі  пратонным промнем, вывесці пэўны від расліны, не дазволіць пасажырам пранесці забароненыя рэчы на самалёт). Самыя хуткія атрымалі прызы – мэрчы (рэчы з сімволікай ІЦАЭ) ў выглядзе нататніка, браслета і флікера. Скарыстаўшыся выдатна арганізаванай фотазонай цэнтра, мы зрабілі некалькі вясёлых фотаздымкаў на памяць.

Канешне, такая экскурсія нікога не пакінула раўнадушным, прымусіла задумацца аб новых тэхналогіях, чарговы раз здзівіцца прагрэсу. Будучыня надыходзіць сёння, яна ўжо вакол нас. Трэба проста адкрываць свае гарызонты пазнання. Тым больш што магчымасцей для гэтага вакол –нязмераная колькасць.

Кацярына Аляксандраўна Мінько, класны кіраўнік 9 “М” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь