Home » Навiны » Канікулы ў бібліятэцы

Канікулы ў бібліятэцы

У час зімовых канікул у бібліятэцы гімназіі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, арганізовываліся тэматычныя выставы. У канцы снежня паспяхова прайшлі прэзентацыя кнігі “Дзед Мароз і яго радня” і навагодняя конкурсная праграма “Зімовая казка”. Апошнія тыдні года працавала майстэрня Дзеда Мароза. Шмат папулярных дзіцячых кніг было прадстаўлена на кніжным аукцыёне “Хто яшчэ не прачытаў?” і выставах  “Кніжны калейдаскоп”, “Чытаем па-беларуску”, “Чытаем разам сябрамі”. Калядным святам быў прысвечаны круглы стол “На зямлі святы вечар”, арганізавана выстава праваслаўных кніг і рэклама часопіса “ Колыбель”. На юбілейнай выставе прадстаўлен біяграфічны матэрыял і творы пісьменнікаў-юбіляраў: К. Тураўскага, М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Цікавым было віртуальнае падарожжа па нашай краіне. На інфарміне “Што прынёс нам паштальён?” карыстальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з перыядычнымі  выданнямі для дзяцей і падлеткаў, параілі адзін аднаму самыя цікавыя, на іх погляд часопісы, паглядзелі карысныя відэаролікі па тэме. Не абышлося і без прагляду тэматычных фільмаў аб прыродзе і экалогіі, рэсурсазберажэнні, правілах бяспечных паводзін.

 На канікулах біблятэка не абмінула сваей увагай і педагогаў. Эфектыўна прайшлі Дні інфармацыі для настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў групы падоўжанага дня. Яны не толькі знайшлі патрэбныя ім кнігі, але і дапамаглі ў адборы неактуальнай метадычнай літаратуры.

 Канікулы ў бібліятэцы не прайшлі марна, яны былі цікавымі і карыснымі.

Харлап А.М., загадчык бібліятэкі


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь