Home » Навiны » Бачу мэту –іду да яе!

Бачу мэту –іду да яе!

Як навучыцца ставіць і эфектыўна дасягаць свае прафесійныя мэты? Як паспяхова выкарыстоўваць свае рэсурсы ў дасягненні пастаўленых мэтаў? Пра гэта і многае іншае  даведаліся навучэнцы 9-х класаў  праз узаемадзеянне  з  аўтарам прафарыентацыйнай гульні «Праффарсайт» Галінай Іванаўнай Юшкевіч, метадыстам ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Настольная гульня «Проффорасайт» — гэта інструмент для займальнага падарожжа ў свет унутраных рэсурсаў і магчымасцяў падлетка для дасягнення сваіх будучых прафесійных мэтаў. Навучэнцы пазнаёміліся з эфектыўнымі стратэгіямі дасягнення мэты, навучыліся пераадольваць перашкоды на шляху да дасягнення мэты, убачылі, што вядзе да поспеху ў прафесійнай сферы жыцця, а таксама зразумелі свае матывы і каштоўнасці ў дасягненні мэты.

Гэта было займальнае падарожжа, поўнае нечаканасцяў і адкрыццяў, хлопцы сыходзілі зацікаўленыя, задуменныя, збянтэжаныя. Кожны дабраўся да цэнтра гульнявога поля, дасягнуў пастаўленай мэты.

Дзякуем Галіне Іванаўне за займальнае правядзенне гульні!

Педагог-псiхолаг                                                                       Гаршкова К.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь