Home » Навiны » 18 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”

18 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшлі: спартландыя “Будзеш моцным, будзеш лоўкім са спартыўнай падрыхтоўкай” для 3 “Б” і 3 “М” класаў, спаборніцтвы па валейболе сярод 6 і 9 класаў, працавалі спартыўныя секцыі “Маўглі” (бокс), “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, , Школы абітурыента, пасяджэнне клуба “Інтэлект”; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Пінгвіны – гэта птушкі!” (да дня дасведчасці аб пінгвінах (20.01)), “Юны выратавальнік” – выстава агляд матэрыялаў, прагляд прэзентацыі і гульня да Дня вырата вальніка (19.01), мінівыстава да Сусветнага дня “Бітлз”.

У рамках праекта “Праз тэатр” навучэнцы 4 “В” класа прынялі ўдзел у 2 творчай лабараторыі для дзяцей у г.Мінску на базе гімназіі №10.

Для навучэнцаў 5  “А”, “Б”, “В”, “Г” класаў прайшло КТС “Інтэрнэт вачыма дзяцей”, вучні 5 “М” класа сустрэліся, каб правесці Стары Новы год”.

У рамках гімназічнай суботы для навучэнцаў 9 класаў пройшло прафарыентацыйнае мерапрыемства “Праффарсайт”, у якім прыняла удзел псіхолаг-профарыентолаг Юшкевіч Галіна Іванаўна. Таксама вучні 9-11 класаў прынялі удзел у раённым Фестывалі прафесій, які прайшоў на базе сярэдня школы №4 г.Дзяржынска.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

 

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь