Home » Навiны » Раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства "Шляхі атрымання прафесiйнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь"

Раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства "Шляхі атрымання прафесiйнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь"

18 студзеня навучэнцы 9х, 11х класаў гімназіі прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным  мерапрыемстве — фестывалi «Шляхі атрымання прафесiйнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». 

З мэтай падрыхтоўкi выпускнікоў да свядомага выбару прафесіі мерапрыемства было праведзена ў форме актыўных зносін з прадстаўнікамі навучальных устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі,  а таксама прагляду інфармацыйных ролікаў аб установах адукацыі. Па заканчэнні асноўнага мерапрыемства навучэнцы маглі пракансультавацца з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі ў індывідуальным парадку і ўзяць неабходную інфармацыю на буклетах, памятках і інфармацыйных лістах. Атрыманая інфармацыя аб спецыяльнасцях, якім навучаюць, умовах пражывання і навучання, асаблівасцях жыцця і дзейнасці студэнтаў розных курсаў, магчымасцях дадатковага і наступнага навучання, аб конкурсах і балах для залічэння на розныя спецыяльнасці — дала выпускнiкам упэўненасць у правiльным i свядомым асабiстым выбары.

Р. Г. Рудэнка, педагог сацыяльны


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь