Home » Навiны » Віншуем з перамогай у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ

Віншуем з перамогай у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ

Віншуем Дораш Анастасію, навучэнку 11 “А” класа, і яе кіраўніка  –  настаўніка біялогіі Слінка Святлану Уладзіміраўну  
 з перамогай у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ, які завяршыўся 30 студзеня на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.

Ганаровае першае месца ў абласным этапе конкурсу дае Анастасіі шанец прыняць удзел у заключным этапе конкурсу і, спадзяемся, атрымаць перамогу! Навуковая праца Анастасіі, што  была прадстаўлена  на конкурс, – гэта вынік уласных даследаванняў па вывучэнні і захаванні біялагічнай  разнастайнасці, эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных раслінных рэсурсаў, што ў цяперашні час з’яўляюцца аднымі з прыярытэтных у нашай рэспубліцы і ва ўсім свеце задач.
Усяго на тэрыторыі раёна адзначана 26 відаў рэдкіх і знікаючых відаў раслін, 5 відаў маюць статус ахоўных для раёна.
Мэта работы юнай даследчыцы – маніторынг папуляцыі рэдкай і знікаючай расліны  – шматножка звычайная- на тэрыторыі Дзяржынскага раёна, вывучэнне структуры сучаснага стану папуляцыі і падрыхтоўка прапаноў па яе ахове на тэрыторыі раёна.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь