Сёння завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».
Выпрабаванні, якія трэба было прайсці ўдзельнікам конкурсу, ўключалі ўрок у незнаёмым класе, псіхолага-педагагічнае тэставанне, публічнае прадстаўленне свайго вопыту, міні-ўрок на сцэне па прапанаванай тэме. Гімназію на конкурсе прадставілі два ўдзельнікі. Мы віншуем Аляшэвіч Алену Алегаўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, і Карыну Аляксандраўну Горбач, настаўніка пачатковых класаў з удалым выступленнем. Яны паспяхова справіліся з усімі выпрабаваннямі!
Алена Алегаўна Аляшэвіч прадставіць Дзяржынскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Давайце пажадаем ёй поспеху!