Home » Навiны » Знаўцы роднага краю

Знаўцы роднага краю

8 лютага 2020 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4” адбылася ІХ раенная краязнаўчая алімпіяда, якая праводзілася пад дэвізам “Маю гонар быць дзяржынцам!”  і з’яўляецца састаўной часткай раённага краязнаўчага праекта “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”. У алімпіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі ад 23 устаноў адукацыі раёна. Членамі журы ад нашай гімназіі былі намеснік дырэктара Асадчая Ірына Ігараўна і настаўнік гісторыі Галубковіч Ала Юрьеўна.

Каманду знаўцаў краязнаўства гімназіі г. Дзяржынска прадстаўлялі навучэнцы 9 – 10 класаў – Цырыкаў Дзмітрый, Юржыц Яўгеній, Рагожкіна Наталля, Смалянова Аляксандра і Рудак Анастасія.

Юржыц Яўгеній удзельнічаў у інтэлектуальнай віктарыне па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзяржынскага раёна “Навечна ў памяці народнай”, дзе паказаў глыбокія веды і стаў дыпламантам ІІ ступені (настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна).

Рагожкіна Наталля  прадстаўляла каманду на станцыі “Месцы воінскай славы і месцы гібелі мірных жыхароў на тэрыторыі  Дзяржынскага раёна”.  Падчас свайго выступлення яна абараняла  распрацаваны буклет “Дорога жёлтой звезды”, прысвечаны ахвярам Халакоста на тэрыторыі Дзяржыншчыны. Вусная абарона Наталлі глыбока закранула сэрцы членаў журы іпакінула  шмат уражанняў. Наталля стала лепшай у сваёй намінацыі і атрымала дыплом І ступені (настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна).

Творчы нумар  у выкананні Смаляновай Аляксандры, Рудак Анастасіі,  Рагожкінай Наталлі і Цырыкава Дзмітрыя ў намінацыі “Эх, шлях-дарожка франтавая”  завершыў выступленне нашай каманды.  Аляксандра разам з Насцяй праспявалі легендарную “Кацюшу” – песню-сімвал Вялікай Айчыннай вайны, а Наталля і Дзмітрый сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай пастаноўкі. За выкананне ваеннай песні і пастаноўку нумара каманда гімназіі атрымала дыплом ІІІ ступені (настаўнікі Дубоўская Вольга Аляксандраўна, Ліпская Алена Анатольеўна).

Шчырае дзякуй усім удзельнікам і іх настаўнікам, а таксама Саўчанка Кацярыне Алегаўне за тэхнічную дапамогу ў падрыхтоўцы прадстаўленых работ.

Настаўнік гісторыі Бурцава С.У.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь