Home » Навiны » Насустрач выклікам сучаснасці

Насустрач выклікам сучаснасці

Х прафарыентацыйны мітап у межах праекта “Pro-Girls” адбыўся ў гімназіі ў суботу, 15 лютага. Аб асаблівасцях сваіх прафесій старшакласніцам расказалі Вольга Рамановіч, намеснік дырэктара медыцынскага цэнтра “Эра”, Юлія Залялава, спецыяліст па браніраванні атэля “Double Tree by Hilton”, і Кацярына Засімовіч, капірайтар. На флэш-майстар-класах спікеры прапаноўвалі гімназісткам жыццёвыя кейсы (сітуацыі), якія часта ўзнікаюць у іх працоўнай дзейнасці і з якіх трэба было знайсці выйсце. Трэба адначыць, што дзяўчаты прайшлі выпрабаванне з годнасцю. Падчас рэфлексіі выявілі, што ўдзельніцы мітапа шмат новага даведаліся пра напрамкі сучаснай касметалогіі; нюансы абыходжання з высокімі гасцямі ў атэлі і карпаратыўны дух; магчымасці, якія адкрывае сёння  інтэрнэт для тых, хто валодае словам і можа ствараць яркія тэксты. Самае ж важнае – зразумелі дзяўчаты – мець правільны жыццёвы настрой і пазітыўнае мысленне, не баяцца рызыкаваць, спрабаваць новае і ісці насустрач сваёй мары. І тады ўсё атрымаецца!

Кацярына Мінько, класны кіраўнік 9 “М” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь