Home » Навiны » Часопіс “Народная асвета” запрашае да супрацоўніцтва

Часопіс “Народная асвета” запрашае да супрацоўніцтва

Інфармацыйнае пісьмо

Паважаныя чытачы!

Часопіс “Народная асвета” ўжо амаль 90 гадоў імкнецца ўсебакова і поўна асвятляць на сваіх старонках эфектыўны педагагічны вопыт самых розных устаноў адукацыі, знаёміць чытачоў з інавацыямі ў сферы адукацыі і культуры. Працягваючы шматгадовыя традыцыі цеснага супрацоўніцтва з аўтарамі і чытачамі, у 2013 годзе мы запрашаем вас да ўдзелу ў абмеркаванні найбольш актуальных пытанняў навучання і выхавання дзяцей і моладзі, якія пакуль не атрымалі поўнага і ўсебаковага асэнсавання ў педагагічным асяроддзі.

З вашай дапамогай мы плануем комплексна і сістэмна разгледзець тэарэтычныя, метадычныя, практычныя аспеты наступных тэм:

  1. “Асаблівасці прафарыентацыйнай работы ў школе на сучасным этапе”.
  2. “Творчасць настаўніка – найвышэйшы ўзровень прафесіяналізму”.
  3. “Роля аўтарскіх дыдактычных сістэм у павышэнні якасці навучання школьнікаў”.
  4. “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці маладых педагогаў”.
  5. “Актыўнае і інтэрактыўнае навучанне: тэорыя і практыка”.
  6. “Прадметныя тыдні ў школе: метадычныя асновы, сістэма мерапрыемстваў”.
  7. “Інтэграцыя школьных дысцыплін для фарміравання цэласнай карціны свету”.
  8. “Выхаваўчы патэнцыял сучаснага ўрока”.
  9. “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне (асноўныя кірункі, сістэма работы)”.
  10. “Фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця: узаемадзеянне сям’і і школы”.
  11. “Экалагічнае выхаванне школьнікаў”.
  12. “Школа па законах прыгажосці (эстэтыка ў школе)”.

 

Далучайцеся да ліку нашых аўтараў і чытачоў – і вы заўсёды будзеце ў цэнтры педагагічнага жыцця краіны!

 

Рэдакцыя часопіса “Народная асвета”

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь