Home » Навiны » Бяспека дзяцей – агульны клопат

Бяспека дзяцей – агульны клопат

  Кожны з нас хоча, каб яго дзеці былі здаровымі і ім нічога не пагражала. Але, на жаль,  бывае і  наадварот…

  27 лютага ў гімназіі адбыўся сход, прысвечаны пытанням бяспечнага вольнага часу  непаўналетніх. З уступным словам да бацькоў звярнулася дырэктар гімназіі Паўхлеб Людміла Станіславаўна. Яна расказала, што робіць кіраўніцтва для забеспячэння бяспекі непаўналетніх у гімназіі.

  На сходзе прысутнічала інспектар па справам непаўналетніх Цупрун Ксенія Мікалаеўна. Ксенія Мікалаеўна зрабіла агляд правапарушэнняў, здзейсненых  непаўналетнімі і расказала пра адказнасць бацькоў. У дарослых была магчымасць задаць  пытанні, каб потым  растлумачыць іх сваім дзецям.

  Классныя кіраўнікі разам з бацькамі прааналізавалі “пасткі”, якія могуць чакаць дзяцей на дарозе. Бацькам было прапанавана праверыць свае веды па ПДР для веласіпедыстаў на інтэрактыўных трэнажорах. Таксама былі акрэслены пытанні пажарнай бяспекі. Бацькі выступалі ў ролі дзяцей, якія апынуліся ў небяспецы. Асобным пытаннем стаяла бяспека ў сацыяльных сетках. Бацькі пазнаёміліся са спосабамі забеспячэння інтэрнэтбяспекі.

  Кожны прадстаўнік класнага калектыву атрымаў заданне разгледзець акрэсленыя пытанні на бацькоўскіх сходах у канцы чвэрці.

  Няхай кожны наш дзень будзе бяспечным!

 С.І. Паўлоўская, кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь