Home » Навiны » Ведаць, умець, памятаць!

Ведаць, умець, памятаць!

У рамках адзiнага рэспубліканскага  Дня бяспекі 29 лютага ў гiмназii горада Дзяржынска адбылася квэст-гульня “Ведаць, умець, памятаць! ”.

Пяць каманд вучняў 6-7  класаў прайшлі шэсць пляцовак: “Памятай правілы руху, як табліцу множання”, “Бяспека і здароўе”, “Першая дапамога пры незвычайных сiтуацыях”, “Антытэрор”, “Казачная бяспека”, “Шыфр”, на якіх удзельнiкі разгадвалі крыжаванкі, віктарыны, шыфры, складалi прыказкі, складвалі пазлы, успаміналі казкі і правілы бяспекі ў іх, а таксама адказвалi на шэраг пытанняў, якія тычацца правілаў бяспекі. 

Удзельнікі паспяхова справіліся з усімі заданнямі.

 Навучанне правілам бяспекі ў гульнявой форме лепш запамінаецца дзецям, паколькі ў іх ёсць магчымасць адпрацаваць атрыманыя веды на практыцы. Немалаважна, што дзецi працавалі ў камандзе. Гэта дало ім магчымасць зразумець, як гэта быць адказным за чыёсьці жыццё.

У завяршэнні квэст-гульні быў паказаны відэаролік МНС  “Недзіцячыя гульні”. 

За актыўны ўдзел у квэст-гульні ўсе ўдзельнікі  атрымалі салодкія прызы i граматы.

Педагог сацыяльны Р. Г. Рудэнка


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь