Home » Навiны » “Не! Бяспека ў жыцці!”

“Не! Бяспека ў жыцці!”

Жыццё і здароўе знаходзяцца ў прыярытэце кожнага чалавека. Жыццё і здароўе дзяцей – будучыня нашай краіны.

Чаму часцей за ўсё дзеці становяцца ахвярамі злачынстваў? Як зберагчыся ў небяспечнай сітуацыі? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні імкнуліся адказаць 8-класнікі на гадзіне зносін “Не! Бяспека ў жыцці!”, прымеркаванай да акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі”. Вывучэнне правілаў бяспечных паводзін – неабходнасць сучаснасці. Падрыхтаваны навучэнец можа адчуць магчымую небяспеку і зможа адэкватна дзейнічаць па праверанай формуле: “Прадбачыць: пры магчымасці – пазбягаць, пры неабходнасці – дзейнічаць”.

8-класнікамі разбіраліся псіхалагічныя асаблівасці людзей у экстрэмальных сітуацыях, іх віды і тыпы. Увага была звернута на тое, дзе злачынцы могуць пільнаваць сваіх ахвяр (у пад’ездзе, ліфце, кватэры, машыне, на вуліцы, у магазіне і інш.). Навучэнцам прапаноўваліся сцэнкі-сітуацыі, якія патрабавалі пэўных ведаў, дзеянняў: “Вы разумееце, што праз імгненне на вас нападзе сабака. Вашы дзеянні?”, “Па дарозе дамоў вы заўважаеце незнаёмца, які ідзе літаральна па вашых слядах. Вы падыходзіце да свайго дома. Што будзеце рабіць?”, “На вуліцы вы знайшлі рукзак. Побач нікога няма. Вашы дзеянні?”, “Новы сябар з сацыяльнай сеткі прапаноўвае сустрэцца. Вашы думкі?”, “Вы трапілі ў некіруемы натоўп людзей, які нясе вас у непатрэбным накірунку. Вашы дзеянні?” і да т.п. Свае рашэнні навучэнцы параўноўвалі з выпрацаванымі, ажыццяўлялі работу над памылкамі, калі гэта патрабавалася. Такім чынам, былі ўзгаданы правілы паводзін пры знаходжанні выбуховых рэчываў, меры бяспекі пры нападзенні сабак, бяспека пры пажарах, у інтэрнэце. Навучэнцы зразумелі, што разгледжаныя сітуацыі дапамогуць пазбегнуць памылак пры сустрэчы з экстрэмальнымі сітуацыямі і прыняць правільныя рашэнні, каб застацца жывым і здаровым.

Класны кіраўнік 8 “А” класа Аляшэвіч А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь