Home » Навiны » Суботні дзень 7 сакавіка “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

Суботні дзень 7 сакавіка “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

Асноўным мерапрыемствам шостага дня стала канцэртная праграма для нашых матуль “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”. Творчыя калектывы гімназіі падаравалі мамам сваю творчасць, свой талент, а яшчэ ўсмешкі і цудоўны настрой напярэдадні свята, 8 сакавіка. Вучні 2 “В” класа сустрэліся ў гімназіі, каб зрабіць сваімі рукамі паштоўку для матулі і бабулі, у 2 “Г” класе адбылася шоу-праграма “Самая лепшая мама мая…”. А дзяўчынкі 5 класаў прынялі ўдзел у віншавальнай праграме “А ну-ка, дзяўчынкі!”.

У спартыўных залах гімназіі адбыліся першынства па баскетболе сярод 6 класаў, першынства па піянерболе сярод 7 класаў, спартладыя для 3А, 3М класаў. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш. Адбылося паседжанне клуба “Інфа”.

Заняткі міжшкольнага педагагічнага класа прайшлі ў нестандарнай форме: навучэнцы наведалі некаторыя мерапрыемствы шостага школьнага дня і нават прынялі ўдзел у якасці памочніка настаўніка.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Жанчына – крыніца ўсёй прыгажосці”, “Прафесія – міліцыянер” (да Дня міліцыі (04.03). А для вучні 2 класаў прайшлі гутарка і агляд сучаснай дзіцячай літаратуры да Суветнага дня пісьменніка (03.03.)

Вучні 5 класаў прынялі ўдзел у гульні “Па лабірынтах права”. Удзельнікі клуба ЮІД вывучалі дарожныя абставіны ў Дзяржынску.

У суботні дзень гімназісты рыхтаваліся да раённага конкурса “Лідэр года” і прынялі ўдзел у акцыях “Клопат”, “Дом без адзіноты”.

Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь