Home » Навiны » Тыдзень прававых ведаў

Тыдзень прававых ведаў

З 2.03.20 па 7.03.20 у гімназіі прайшло шэраг мерапрыемстваў у рамках Тыдня прававых ведаў.

На працягу ўсяго тыдня ў класах былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны “Правы і абавязкі навучэнцаў, замацаваных у Статуце гімназіі”. Класныя кіраўнікі яшчэ раз звярнулі ўвагу гімназістаў на дакумент, які адлюстроўвае правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, вучылі ўжываць прававыя веды ў паўсядзённым жыцці, фарміравалі паважлівае стаўленне да правоў іншых людзей.

З мэтай фарміравання эфектыўнага механізму ўзаемадзеяння навучэнцаў і педагогаў, а таксама навучэнцаў і кіраўніцтва гімназіі прайшла акцыя па прававых пытаннях «Хачу спытаць…» (праца пошты даверу).

2.03.2020 навучэнцы 7х класаў паўдзельнічалі ў дзелавой гульні ” Маю права, але абавязаны», дзе падлеткі разгадвалі рэбусы, крыжаванкі на прававую тэматыку, а таксама калектыўна майстравалі калаж сваіх правоў і абавязкаў.

03.03.2020 навучэнцы 5х класаў глядзелі відэаролікі “Азбука правоў дзіцяці”, адказвалі на пытанні казачнай прававой віктарыны.

У рамках тыдня гімназістам было прапанавана паўдзельнічаць у сэлфі-акцыі “Я сябрую з законам”. Сэлфі-акцыя – самы просты і эмацыйны спосаб засведчыць сваё выкананне законаў, правоў і абавязкаў, падзяліцца ўражаннямі, эмоцыямі. Нядзіўна, што сэлфі-акцыя апынулася самай актыўнай формай удзелу сярод вучняў. Так,  навучэнцы 3 “М” класа разам з бацькамі зрабілі цэлую серыю фотаздымкаў на прававую тэматыку.

4.03.2020 сярод навучэнцаў 8х класаў адбыўся адкрыты дыялог «Правы чалавека ў сучасным грамадстве”, дзе гімназісты ўздымалі і абмяркоўвалі самыя разнастайныя пытанні: ад выканання правоў і абавязкаў, прафілактыкі падлеткавай злачыннасці, наступстваў правапарушэнняў і многае іншае. Навучэнцы смела выказвалі свае ўяўленні аб прававых каштоўнасцях грамадства, прапаноўвалі разнастайныя спосабы фарміравання прававой свядомасці падлеткаў, вучыліся аналізаваць правіны і правапарушэнні, развівалі ўменне разважаць, супастаўляць, выказваць сваё меркаванне.

4.03.2020 сярод навучэнцаў 6х класаў праведзены прававы калейдаскоп  “Правапарушэнне і адказнасць “. У гульнявой форме дзеці авалодвалі навыкамі правамерных паводзін, вучыліся прымяняць прававыя веды ў паўсядзённым жыцці.

На працягу Тыдня прававых ведаў педагог-псіхолаг гімназіі праводзіла для навучэнцаў заняткі з элементамі трэнінгу.

6.03.2020 адбыліся сустрэчы навучэнцаў 9-11 класаў з памочнікам пракурора Дзяржынскага раёна Тураўцом І. С., навучэнцаў 5-7 класаў з інспектарам ІСН Макоўскім М. А.. Прадстаўнікі праваахоўных органаў яшчэ раз нагадалі навучэнцам аб наступствах супрацьпраўных учынкаў, аб неабходнасці прытрымлівацца законапаслухмяных паводзін.

У завяршэнні Тыдня прававых ведаў адбылася гульня “Па лабірынтах права” для навучэнцаў 5х класаў. Спадзяемся, што мерапрыемствы ў рамках Тыдня прававых ведаў, які ўжо стаў традыцыйным у гімназіі, будуць фарміраваць у навучэнцаў якасці чалавека, здольнага жыць у згодзе з законам.

Рудэнка Р.Г., педагог сацыяльны

 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь