Home » Навiны » 14 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

14 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна” прайшоў дзень здароўя “Будзь заўжды ў зоне здароўя!”

Спартыўная праграма была разнастайная. Для 5 класаў прайшоў турнір па піянерболе, дзе пераможцамі сталі: 5 М – 1 месца, 5 Г – 2 месца, 5 Б – 3 месца. Вясёлы настрой панаваў на спартландыі для 3 класаў “Здароўе – гэта здорава”, дзе перамагло сяброўства! У турніры па шашках сярод 8 класаў пераможцамі сталі: Клышэўскі Ягор, 8 Б клас – 1 месца, Рэмнёў Ягор, 8 Б клас – 2 месца, Мазуноў Пётр, 8 А класс – 3 месца. У інтэлектуальнай віктарыне для 8 класаў “Я пра спорт ведаю ўсё!” лепшымі знаўцамі сталі Ксяневіч Ксенія і Кажэмяка Дзмітрый з 8 Б класа. У суботні дзень таксама адбыўся турнір па валейболе і баскетболе. Цікавым і займальным мерапрыемствам для 7 класаў стаў пазнавальна-гульнявы калейдаскоп “Мы кажам здароўю “ДА!”. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага хіміка, юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш. Удзельнікі клуба «X-Stream» прынялі ўдзел у пазнавальнай вікторыне і майстэрні “Holiday Fuss”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Наша харчаванне”, “Праз кнігу да духоўнасці”, (выстава да Дня праваслаўнай кнігі). Для вучняў 3 класаў прайшла размова ля кніжнай паліцы да Міжнароднага дня рэк “Блакітныя стужкі Беларусі”.

Вучні 1 А і 1 М прынялі удзел у віктарыне “Казачны дзянёк”.

А клуб “Гармонія” запрасіў ўсіх, хто любіць танцаваць на творчую майстэрню “Танец – рытм жыцця!

У суботні дзень адбыўся Савет прафілактыкі.

Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

 

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь