Home » Навiны » Адзіны дзень інфармавання прайшоў у гімназіі 19 сакавіка 2020 года

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у гімназіі 19 сакавіка 2020 года

На чарговай  сустрэчы, якія традыцыйна ладзяцца кожны 3-і чацвер месяца, працаўнікі гімназіі даведаліся аб сацыяльна-эканамічным стане рэгіёнаў і перспектывах іх развіцця (на аснове матэрыялу, падрыхтаванага Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце РБ па звестках Міністэрства эканомікі РБ і аблвыканкамаў краіны). Так, стала вядома, што па індэксе чалавечага развіцця ААН Беларусь займае 50 пазіцыю са 189 дзяржаў; па паказчыках дасягненняў краінамі Мэтаў устойлівага развіццяя рэспубліка знаходзіццаа на 23 месцы (77,4 бала з 100), што вышэй за сярэднюю ацэнку па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. У агульным рэйтынгу нацыянальнага дабрабыту за 2019 год Беларусь размясцілася на 73 месцы (з 167 краін). Па ўзроўні адукаці і ўмоў жыцця мы таксама на высокіх  месцах – 32 і 45 адпаведна.  Мінская вобласць – у ліку асноўных ідустрыяльных рэгіёнаў Беларусі, асноўны вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Таксама было агучана інфармацыя аб рэалізацыі Комплексанага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму звароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію ў Мінскай вобласці. Па выніках 2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці адзначаецца зніжэнне ліку выяўленых злачынстваў на 10 %. Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі маюць на мэце на выяўленне арганізатараў, а не спажыўцоў, г.зн.галоўная задача – знішчэнне арганізаванай структуры наркабізнеса. З незаконнага звароту па ўгалоўных справах канфіскавана каля 70 кг наркотыкаў, у асноўным сінтэтычнага паходжання, ліквідавана 6 інтэрнэт-магазінаў, праз якія наркотыкі збываліся на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Меры, якія прымаюцца, дазваляюць не дапусціць росту наркаманіі на тэрыторыі вобласці, аднак праблема актуальная і супакойваць сябе думкай, што мы застрахаваны ад яе, няправільна.
       У раздзеле “Рознае” былі абмеркаваны пытанні ўдзелу ў раённым суботніку 28 сакавіка, святкавання Дня Перамогі, падпісной кампаніі на ІІ квартал 2020 года.

Больш падрабязна з  дадзенай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылках: http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/images/16-03-2020-3.docx http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/images/16-03-2020-4.doc

Мінько К.А


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь